Наши координаты:
231000, г. Сморгонь, ул. Ленина, 5.

тел. (8-01592)37678

E-mail: uo-smorgon@mail.grodno.by

 
Устав Республиканского общественного объединения «Белорусский детский фонд»

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

   1.1. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускі дзіцячы фонд” (далей па тэксту РГА “Беларускі дзіцячы фонд”) з’яўляецца самастойнай, масавай няўрадавай, дабрачыннай арганізацыяй, дзейнасць якой скіравана на дапамогу дзецям, якая кіруецца ў сваей рабоце дзеючай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 ад 26.01.1999 года, Законамі Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях” i “Аб правах дзіцяці”, іншым дзеючым заканадаўствам i дадзеным Статутам.

   РГА “Беларускі дзіцячы фонд” з’яўляецца правапераймальнікам Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду імя У.І.Леніна (1988-1991).

   Поўная назва РГА “Беларускі дзіцячы фонд” на рускай мове – Республиканское общественное объединение “Белорусский детский фонд”, скарочаная – РОО “Белорусский детский фонд”.

   1.2. РГА “Беларускі дзіцячы фонд” i яго арганізацыйныя структуры з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі.

   1.3. РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, яго мясцовыя арганізацыі, маюць пячатку, штамп, эмблему i разліковыя paxyнкі ва ўстановах банкаў, а таксама органы друку.

   1.4. РГА “Беларускі дзіцячы фонд” ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі ўлады i кіравання і іншымі грамадскімі аб’яднаннямі.

   РГА “Беларускі дзіцячы фонд” можа выступаць заснавальнікам i ўдзельнічаць у дзейнасці іншых рэспубліканскіх, міжнародных, грамадскіх аб’яднанняў i арганізацый, дзейнасць якіх скіравана на абарону правоў дзяцей, уступаць у якасці раўнапраўнага партнера ў міжнародныя грамадскія аб’яднанні, фонды, асацыяцыі i т.п., падтрымліваць з iмi прамыя міжнародныя кантакты i сувязі, заключаць адпаведныя пагадненні. Узаемаадносіны з імі ажыццяўляюцца на аснове дагавора аб супрацоўніцтве.

   РГА “Беларускі дзіцячы фонд” ажыццяўляе сваю дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, але можа мець свае прадстаўніцтвы i ў іншых дзяржавах.

   1.5. РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, яго мясцовыя арганізацыі могуць:

   - у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам ажыццяўляць вытворча-гаспадарчую i іншую дзейнасць, ствараць прадпрыемствы i іншыя гасразліковыя арганізацыі з мэтай прыцягнення сродкаў дзеля выканання статутных задач;

   - праводзіць аукцыены, выстаўкі-продажы твораў літаратуры, мастацтва i іншых вырабаў, дабрачынныя канцэрты, ажыццяўляць іншыя, не забароненыя заканадаўствам мерапрыемствы;

   - ажыццяўляць за кошт уласных сродкаў будаўніцтва аб’ектаў вытворчага, сацыяльнага прызначэння;

   - атрымліваць грашовыя сродкі, маемасць, гуманітарную дапамогу ад айчынных i замежных спонсараў, займацца дзіцячым аздараўленнем i турызмам, у тым ліку – замежным ва ўстаноўленным заканадаўствам парадку.

   1.6. Юрыдычны адрас РГА “Беларускі дзіцячы фонд”: 220005, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, праспект Францыска Скарыны -31.

2. МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦІ

   2.1. Галоўнай мэтай РГА “Беларускі дзіцячы фонд” з’яўляецца абарона правоў i інтарэсаў дзяцей, аказанне ім матэрыяльнай, маральнай i іншай дапамогі i падтрымкі, i ў першую чаргу – дзецям-сіротам, дзецям, якія знаходзяцца пад апекай, пацярпеўшым ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі, з шматдзетных i няпоўных сямей, хворым i дзецям-інвалідам.

   2.2. Для рэалізацыі сваей мэты РГА “Беларускі дзіцячы фонд” выконвае задачы:

   - аб’ядноўвае грамадзян i арганізацыі, працоўныя калектывы для выканання праграм, накіраваных на дапамогу хворым дзецям, сіротам, інвалідам, на ўдасканальванне ўcix аспектаў ix выхавання i развіцця. Аказвае асаблівую ўвагу дзецям, пацярпеўшым ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі;

   - садзейнічае распрацоўцы i ажыццяўленню агульнарэспубліканскіх, рэгіянальных i мясцовых праграм, скіраваных на праблемы дзяцей. У экстрэмальных выпадках дапамагае дзецям, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь;

   - разам з дзяржаўнымі i грамадскімі арганізацыямі РГА “Беларускі дзіцячы фонд” дамагаецца ўмацавання аўтарытэту i ролі сям’і, арганізоўвае грамадскую апеку над дамамі дзіцяці, дзіцячымі дамамі, школамі-інтэрнатамі, дзіцячымі дамамі сямейнага тыпу, аказвае дапамогу дзіцячым бальніцам i санаторыям, сем’ям, якія ўзялі пад апеку дзяцей-cipoт, садзейнічае вучобе i працаўладкаванню выпускнікоў школ-інтэрнатаў, аказвае ім неабходную дапамогу;

   - выяўляе, вывучае i прапагандуе карысныя ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне ўмоў развіцця дзяцей, станоўчы вопыт адпачынку дзяцей, забяспечвае гэтым ініцыятывам i вопыту матэрыяльную, маральную i арганізацыйную падтрымку;

   - выяўляе таленавітых, здольных дзяцей, дапамагае ствараць неабходныя ўмовы для развіцця ix таленту, устанаўлівае спецыяльныя стыпендыі;

   - развівае рознабаковае міжнароднае супрацоуніцтва ў галіне вывучэння i рашэння праблем дзяіцінства, супрацоўнічае з гэтай мэтаю з Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ), іншымі міжнароднымі арганізацыямі;

   - забяспечвае шырокую галоснасць дзейнасці праз свае выданні, а таксама ў рэспубліканскай перыедыцы, на радые i тэлебачанні.

   2.3. РГА “Беларускі дзіцячы фонд” арганізуе сваю дзейнасць гуманнымі, дэмакратычнымі метадамі на прынцыпах галоснасці, калегіяльнасці ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі ўлады, грамадскімі аб’яднаннямі i pyxaмi, асобнымі грамадзянамі.

   2.4. За асобыя заслугі перад РГА “Беларускі дзіцячы фонд” i гуманістычную дзейнасць у абароне дзяцінства Прэзідыум РГА “Беларускі дзіцячы фонд” можа ўзнагароджваць грамадзян Рэспублікі Беларусь i іншых краін, арганізацыі прэміяй “Друг дзяцей”, Ганаровай граматай i іншымі ўзнагародамі РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

   2.5. Віды дзейнасці, на якія патрабуецца ліцэнзія, магчымы толькі пасля атрымання на ix дазволу ў адпаведных органах.

3. ЧЛЕНСТВА РГА “БЕЛАРУСКІ ДЗІЦЯЧЫ ФОНД”, ПРАВЫ I АБАВЯЗКІ ЧЛЕНАУ

   3.1. РГА “Бeлapycкi дзiцячы фонд” – масавая грамадская арганізацыя, якая мае фіксаванае членства. Яго членамі могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, іншых рэспублік i кpaiн, асобы без грамадзянства, пастаянна пражываючыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі ўзросту 16 гадоў, прымаюць Статут РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, аказваюць добраахвотную матэрыяльную, арганізацыйную i іншую дапамогу РГА “Беларускі дзіцячы фонд” у рэалізацыі яго праграм i задач. Асоба, якая жадае стаць членам РГА “Беларускі дзіцячы фонд” абавязана заявіць аб гэтам кіруючаму органу мясцовай арганізацыі.

   3.2. Юрыдычныя асобы ўдзельнічаюць у дзейнасці РГА “Беларускі дзіцячы фонд” праз cваіx прадстаўнікоў. Прадстаўнікі юрыдычнай асобы прымаюць удзел у рабоце грамадскага аб’яднання на падставе службовых паўнамоцтваў або даверанасці;

   3.3. Член РГА “Беларускі дзіцячы фонд” мае права:

   - удзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах i акцыях РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - прапаноўваць, выбіраць i быць абраным у выбарчыя органы РГА “Беларускі дзіцячы фонд” (Дырэктарам, Старшыней, членам Праўлення ці Рэвізійнай Kaмicii – па дасягненні 18 гадоў);

   - самастойна ці з удзелам зацікаўленых грамадскіх арганізацый са згоды сям’і праводзіць абследванне ўмоў жыцця дзяцей, забеспячэння ix правоў на адукацыю, выхаванне, выбар прафесіі, медыцынскае абслугоўванне, прымаць меры па ліквідацыі выяўленых недахопаў;

   - уносіць у кіруючыя органы РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, органы дзяржаўнай улады i кіравання прапановы, скіраваныя на ажыццяўленне мэт i задач РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, удзельнічаць у ix рэалізацыі.

   3.4. Член РГА “Беларускі дзіцячы фонд” абавязаны:

   - выконваць данны Статут;

   - абараняць інтарэсы дзяцей, змагацца супраць дзеянняў, якія наносяць урон дзяцінству, аказваць аднаразовую ці сістэматычную матэрыяльную дапамогу, арганізацыйнае ці iншае неабходнае садзейнічанне РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - удзельнічаць у рэалізацыі праграм РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

   3.5. Актывісты РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, грамадзяне i арганізацыі, якія аказваюць матэрыяльную, арганізацыйную ці іншую дапамогу РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, могуць атрымліваць адпаведны дакумент, які падцвярдждае ix дабрачынную дапамогу РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

4. СТРУКТУРА РГА “БЕЛАРУСКІ ДЗІЦЯЧЫ ФОНД”. КІРУЮЧЫЯ ОРГАНЫ І ІX ПАУНАМОЦТВЫ

   4.1. Аснову РГА “Беларускі дзіцячы фонд” складаюць яго гарадскія, раенныя i абласныя аддзяленні, а таксама, аддзяленні ці ўпаўнаважаныя РГА “Беларускі дзіцячы фонд” на прадпрыемствах, ва ўстановах, навучальных установах i арганізацыях, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць згодна з данным Статутам.

   4.2. Аддзяленні РГА “Беларускі дзіцячы фонд” ствараюць па рашэнню вышэйстаячага кіруючага органа РГА “Беларускі дзіцячы фонд”:

   абласныя – па рашэнню Праўлення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” пры наяўнасці 2 i болей гарадскіх ці раенных арганізацый;

   гарадскія i раенныя – па рашэнню кіруючага органа абласнога аддзяленя РГА “Беларускі дзіцячы фонд” пры наяўнасці 3 i болей членаў РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

   4.3. Аддзяленні маюць тыя ж мэты i задачы, што i РГА “Беларускі дзіцячы фонд” i працуюць у адпаведнасці з дадзеным Статутам. Іх вышэйшыя органы самастойна вызначаюць структуру выбарчых органаў.

   4.4. Вышэйшым органам РГА “Беларускі дзіцячы фонд” з’яўляецца Канферэнцыя. Канферэнцыя склікаецца адзін раз у пяць гадоў.

   Пазачарговая Канферэнцыя можа быць склікана па рашэнню Праўлення, яго Рэвізійнай Kaмicii, ці па патрабаванню большасці абласных аддзяленняў РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

   Нормы прадстаўніцтва i парадак выбрання дэлегатаў на Канферэнцыю вызначаецца Праўленнем, на пазачарговую Канферэнцыю – Прэзідыумам РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

   Канферэнцыя:

   - вызначае важнейшыя задачы i асноўныя накірункі дзейнасці РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - прымае статут РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, уносіць у яго змяненні i дапаўненні;

   - выбірае большасцю галасоў Праўленне, Рэвізійную Kaмiciю;

   - заслухоўвае i абмяркоўвае справаздачы Праўлення i Рэвізійнай Kaмicii;

   - разглядвае іншыя пытанні дзейнасці РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - Канферэнцыя правамоцна, калі на ей прысутнічае не меньш 2/3 абраных дэлегатаў. Рашэнні прымаюцца простай большасцю галасоў ад ліку прысутнічаючых, а па пытаннях аб спыненні дзейнасці фонду – не меньш 2/3 галасоў ад абраных дэлегатаў.

   4.5. Кіруючым органам РГА “Беларускі дзіцячы фонд” з’яўляецца Праўленне. Праўленне РГА “Беларускі дзіцячы фонд” выбіраецца тэрмінам на 5 гадоў у колькасці, якая ўстанаўліваецца Канферэнцыяй.

   Праўленне:

   - арганізуе выкананне рашэнняў Канферэнцыі; 

   - кipye дзейнасцю РГА “Беларускі дзіцячы фонд” у перыяд паміж Канферэнцыямі;

   - yнociць змяненні ці дапаўненні ў Статут, з абавязковым наступным зацверджаннем на Канферэнцыі;

   - выбіpae ca свайго складу простай большасцю галасоў старшыню Праўлення, Дырэктара i Прэзідыум РГА “Беларускі дзіцячы фонд” тэрмінам на 5 гадоў;

   - заслухоўвае справаздачы i інфармацыі аб дзейнасці Прэзідыума;

   - заслухоўвае інфармацыі аб даходах i расходах, зацвярджае найбольш важныя праграмы i праекты, перспектыўныя сметы расходаў i даходаў;

   - зацвярджае ўзоры пячатак, штампаў, сімволікі i іншай атрыбутыкі;

   - частку свaix паўнамоцтваў можа перадаваць Прэзідыуму;

   - разглядае іншыя пытанні дзейнасці РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

    Пры Праўленні РГА “Беларускі дзіцячы фонд” з ліку яго членаў i актыву могуць стварацца камісіі i іншыя фарміраванні па асноўных напрамках дзейнасці РГА “Беларускі дзіцячы фонд”.

   Паседжанні Праўлення альбо Пленумы РГА “Беларускі дзіцячы фонд” праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў год.

   Пленум правамоцны, калі на ім прысутнічае больш палавіны яго членаў. Рашэнні прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў ад ліку прысутнічаючых.

   4.6. Выканаўча-распарадчым органам РГА “Беларускі дзіцячы фонд” з’яўляецца Прэзідыум. Пасяджэнні Прэзідыума праводзяцца па меры неабходнасці, але не радзей аднаго разу ў квартал.

   Прэзідыум:

    - накіроўвае i кантралюе дзейнасць мясцовых арганізацый, апарату РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, заслухоўвае справаздачы аб ix рабоце;

   - распараджаецца фінансавымі i матэрыяльнымі сродкамі РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - разглядае i зацвярджае гадавыя каштарысы расходаў i даходаў, ажыццяўляе кантроль за ix выкананнем, распрацоўвае i зацвярждае праекты i праграмы РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - можа выйсці на паседжанне кіруючых органаў абласных i раенных аддзяленняў з рэкамендацыямі па кадравых i праграмных пытаннях;

   - частку свaix паўнамоцтваў можа перадаваць Дырэктару;

   - разглядвае іншыя пытанні дзейнасці РГА “Беларускі дзіцячы фонд” i яго мясцовых арганізацый.

   Прэзідыум правамоцны, кaлi на ім прысутнічае не меньш палавіны яго членаў. Рашэнні прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў з ліку прысутнічаючых.

   4.7. Для аператыўнага рашэння бягучых пытанняў з члена Прэзідыума выбіраецца Бюро Прэзідыума ў складзе Дырэктара i некалькіх членаў Прэзідыума.

   Бюро Прэзідыума засядае пры неабходнасці, але як правіла, не радзей аднаго разу ў два тыдні.

   Бюро правамоцна, калі на ім прысутнічае не меньш палавіны яго членаў. Рашэнні прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў з ліку прысутнічаючых.

   4.8. Вышэйшыя пасады РГА “Беларускі дзіцячы фонд” – Старшыня Праўлення i Дырэктар.

   Старшыня Праўлення:

   - выбіраецца на паседжанні Праўлення (далей Пленуме) з ліку членаў Праўлення простай большасць галасоў тэрмінам на 5 гадоў i ў сваей рабоце падсправаздачны Праўленню;

   - кipye паседжаннямі Праўлення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - прадстаўляе РГА “Беларускі дзіцячы фонд” у органах дзяржаўнай улады i кіравання Рэспублікі Беларусь i іншых краінах;

   - выконвае свае абавязкі на грамадскіх пачатках;

   - выконвае іншыя функцыі ў рамках cваix паўнамоцтваў.

   Дырэктар РГА “Беларускі дзіцячы фонд”:

   - выбіраецца на Пленуме Праўлення з ліку членаў Праўлення простай большасцю галасоў тэрмінам на 5 гадоў i ў сваей рабоце падсправаздачны Праўленню;

   - валодае ўciмi правамі i паўнамоцтвамі кіраўніка юрыдычнай асобы;

   - без даверанасці дзейнічае ад імя РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - арганізуе рэалізацыю праграм дзейнасці РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, вырашае цякучыя пытанні планавання, фінансавання матэрыяльна-тэхнічнага забяспячэння РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - забяспечвае выкананне рашэнняў Праўлення РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - адкрывае банкаўскія рахункі; - распараджаецца фінансавымі i матэрыяльнымі сродкамі, маемасцю РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - праводзіць розныя здзелкі i юрыдычныя акты, заключае дагаворы i пагадненні;

   - зацвярджае штатны расклад, прымае i звальняе штатных супрацоўнікаў, кipye работай апарата;

   - прадстаўляе РГА “Беларускі дзіцячы фонд” у зносінах з органамі дзяржаўнай улады i кіравання, прадпрыемствамі, грамадскімі арганізацыямі, у тым ліку i замежнымі;

   - падпісвае разам з галоўным бухгалтарам фінансавыя дакументы;

   - выдае даверанасці;

   - разглядае іншыя пытанні ў межах сваей кампетэнцыі.

   4.9. Кантрольны орган РГА “Беларускі дзіцячы фонд” – Рэвізійная камісія, якая:

   - выбіраецца Канферэнцыяй РГА “Беларускі дзіцячы фонд” тэрмінам на 5 гадоў. Яе колькасны склад вызначаецца Канферэнцыяй;

   - Рэвізійная камісія збіраецца на паседжанні па меры неабходнасці, але не радзей чым тры разы за справаздачны перыяд;

   - паседжанні Рэвізійнай Kaмicii правамоцны, калі на ix прысутнічаюць не меньш палавіны яе членаў. Рашэнні прымаюцца адкрытым галасаваннем простай большасцю галасоў з ліку прысутнічаючых;

   - кантралюе фінансавую i гаспадарчую дзейнасць выбарных органаў РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, яго мясцовых органаў, прадпрыемстваў i гасразліковых арганізацый РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - рэвізуе стан i ўлік матэрыяльных каштоўнасцей, правярае тэрмін i правільнасць выканання прынятых рашэнняў Праўлення, Прэзідыума, працу з пісьмамі, прапановамі i заявамі грамадзян;

   - старшыня выбіраецца членамі Рэвізійнай Kaмiccii са свайго складу простай большасцю галасоў;

   - члены Рэвізійнай Kaмiccii не могуць быць выбраны ў іншыя выбарчыя органы, быць кіраўнікамі i галоўнымі спецыялістамі ў створаных РГА “Беларускі дзіцячы фонд” гасразліковых структурах.

   4.10. Усе рашэнні калегіяльных органаў афармляюцца пратаколамі.

   4.11. Дакументы РГА “Беларускі дзіцячы фонд” ва ўстаноўленым парадку, у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, здаюцца ў нацыянальны apxiў Рэспублікі Беларусь.

5. СРОДКІ, МАЕМАСЦЬ I ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

   5.1. Сродкі РГА “Беларускі дзіцячы фонд” фарміруюцца:

   - з ycix відаў добраахвотных i ўступных узносаў, ахвяраванняў i адлічэнняў грамадзян Рэспублікі Беларусь i грамадзян іншых краін, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, нацыянальных i міжнародных арганізацый;

   - паступленні ад правядзення аукцыенаў, выставак-продажу, падораных РГА “Беларускі дзіцячы фонд” каштоўнасцей i вырабленай прадукцыі, выдавецкай i канцэртнай дзейнасці;

   - адлічэнняў ад прыбытку юрыдычных асоб, зацверджаных РГА “Беларускі дзіцячы фонд”;

   - з даходаў ад самастойнай вытворча-гаспадарчай, фінансавай i іншай дзейнасці, а таксама іншых не забароненых законам паступленняў.

   5.2. Усе ахвяраванні РГА “Беларускі дзіцячы фонд” рэгіструюцца ў яго бухгалтэрыі ці бухгалтэрыях мясцовых арганізацый.

   5.3. Грашовыя сродкі РГА “Беларускі дзіцячы фонд” выдаткоўваюцца ў адпаведнасці з яго мэтамі i задачамі.

   5.4. РГА “Беларускі дзіцячы фонд” i яго мясцовыя арганізацыі могуць ужываць дабрачынныя паступленні ў памерах, зацверджаных рашэннем прэзідыума РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, на правядзенне Пленумаў, аплату камандыровак, выданне cвaix газет, часопісаў, значкоў, сувеніраў i іншай прадукцыі, на расходы, звязаныя с сустрэчай спонсараў i партнераў, падтрымку дзейнасці падведамасных прадпрыемстваў i арганізацый, аплату, матэрыяльную дапамогу i прэміраванне штатных супрацоўнікаў РГА “Беларускі дзіцячы фонд” i яго актыву i іншыя гаспадарчыя патрэбы i мерапрыемствы.

6. ЛІКВІДАЦЫЯ РГА “БЕЛАРУСКІ ДЗІЦЯЧЫ ФОНД”

   6.1. РГА “Беларускі дзіцячы фонд” можа быць ліквідавана альбо рэарганізавана па рашэнню Канферэнцыі, прынятым большасцю ў дзве трэці галасоў абраных дэлегатаў, ці па рашэнню Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

   6.2. Усе сродкі i маемасць РГА “Беларускі дзіцячы фонд”, якія застануцца пасля пагашэння даўгоў, перадаюцца яго правапераймальніку ці накіроўваюцца на мэты, прадугледжаныя дадзеным Статутам.

   6.3. РГА “Беларускі дзіцячы фонд” не адказвае па даўгах свaix членаў гэтак жа як i яны не адказваюць па яго даўгах.


На ГлавнуюО фонде


© 2018  Отдел образования, спорта и туризма Сморгонского районного исполнительного комитета